Кладзіна лясная
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кладзіна лясная (Cladina arbuscula, Cladonia sylvatica) — від лішайнікаў сямейства Кладоніевыя.

Remove ads
Апісанне
Слаявіна кусцістая. Падэцыі тонкацыліндрычныя, моцна разгалінаваныя, утвараюць дзярнінкі 5-12 см вышыні, без каравога пласта, з гладкай або дробнабародаўчатай, матавай паверхняй, светла-шэрага, шаравата-жаўтлявага або жаўтлява-шызага колеру; ў месцах галінавання ўтвараюцца адтуліны, асабліва на галоўных галінках. Канчатковыя галінкі сабраны ў пучкі, заканчэнні іх пафарбаваны ў карычневы колер; стэрыльныя — паніклыя, тыя, што нясуць пладовыя целы — прамастаячыя. Апатэцыі бурыя або буравата-рудыя, утвараюцца на канцах галінак па аднаму або зліўшыся па некалькі, 0,3-1,2 мм у дыяметры. Споры падоўжанаавальныя або верацянопадобныя, 7-13×2-3,5 мкм[1].
Remove ads
Пашырэнне
Расце на пясчанай (пераважна кіслай) глебе ў хваёвых лясах, на палянах, схілах узгоркаў, ўзлесках[1].
На тэрыторыі Беларусі сустракаецца паўсюдна[1].
Таксанамія

Выдзяляюць некалькі падвідаў і форм:
- Cladonia arbuscula f. arbuscula (Wallr.) Flot. (1839).
- Cladonia arbuscula f. caerulescens (Schade) Grummann (1963).
- Cladonia arbuscula f. decumbens (Anders) Asahina (1971).
- Cladonia arbuscula f. subspumosa (Coem.) Grummann (1963).
- Cladonia arbuscula subsp. arbuscula (Wallr.) Flot. (1845).
- Cladonia arbuscula subsp. arbuscula (Wallr.) Hale & W. L. Culb.
- Cladonia arbuscula subsp. beringiana Ahti (1961).
- Cladonia arbuscula subsp. boliviana (Ahti) Ahti & DePriest (2001).
- Cladonia arbuscula subsp. imshaugii (Ahti) Ahti & DePriest (2001).

- Cladonia arbuscula subsp. mitis (Sandst.) Ruoss (1987), (= Cladonia mitis).
- Cladonia arbuscula subsp. pachyderma (Ahti) Ahti & DePriest (2001).
- Cladonia arbuscula subsp. squarrosa (Wallr.) Ruoss (1987).
- Cladonia arbuscula subsp. stictica Ruoss (1989), (= Cladonia mitis).
- Cladonia arbuscula var. arbuscula (Wallr.) Flot. (1839).
- Cladonia arbuscula var. mitis (Sandst.) Sipman, (= Cladonia mitis).
Выкарыстанне
Утрымлівае уснінавую, фумарпротацэтраравую і ўрсолавую кіслоты. Валодае ярка выяўленымі антымікробнымі ўласцівасцямі[1].
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads