Клайд
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Клайд (англ.: Clyde, шатл. гэл.: Cluaidh) — восьмая па велічыні рака ў Вялікабрытаніі і трэцяя ў Шатландыі, размешчана на поўдні Шатландыі.
Даўжыня 176 км (з эстуарыем 208 км), плошча басейна 4,1 тыс. км². Бярэ пачатак на паўночных схілах Паўднёва-Шатландскага ўзвышша, у вярхоўях цячэ па нізкагор’ях, а затым па пагорыстай раўніне, утвараючы вышэй за горад Ланарк парогі. Упадае ў заліў Ферт-оф-Клайд. Сярэдні расход вады ў вусці каля 70 м³/с. Увосень і ўзімку паўнаводная. На рацэ Клайд стаіць адзін з найбуйнейшых гарадоў Вялікабрытаніі — Глазга, да якога падымаюцца марскія судны, вышэй (да парогаў) — рачное суднаходства, на парогах размешчана ГЭС. Рака Клайд таксама злучана каналамі з Паўночным морам. У часы Брытанскай імперыі адыгрывала значную ролю ў суднабудаванні і гандлі.
Remove ads
Турызм
На рацэ Клайд шырока распаўсюджана рыбалка. Сезон рыбнай лоўлі заканадаўча ўсталяваны з 15 сакавіка па 30 верасня. Рака асабліва прыцягвае аматараў стронгі, якая водзіцца тут у вялікай колькасці.
Літаратура
- Клайд (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads