Клас Лестандэр

From Wikipedia, the free encyclopedia

Клас Лестандэр
Remove ads

Клас Лестандэр (швед. Klas Lestander; 18 красавіка 1931, Ар’еплуг — 13 студзеня 2023, там жа) — шведскі біятланіст, першы алімпійскі чэмпіён па біятлоне.

Хуткія факты Клас Лестандэр, Род дзейнасці ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 18 красавіка 1931 года на поўначы Швецыі ў сям’і паляўнічага. У канцы 1950-х гадоў пачаў займацца біятлонам і свае паляўнічыя навыкі выкарыстаў для заваявання алімпійскага медаля.

Ён ніколі не быў выдатным лыжнікам. У алімпійскай індывідуальнай гонцы паказаў толькі 15-ы ход і саступіў амаль пяць хвілін ходам бронзаваму прызёру тых Гульняў Аляксандру Прывалаву. Аднак тады правілы біятлону адрозніваліся ад сучасных. Стральба вялася з баявой зброі на чатырох розных рубяжах, прычым на апошнім абавязкова са становішча стоячы. Кожная прамашка каралася не адной, а дзвюма хвілінамі штрафу — гэта і стала ключом да поспеху шведа.

Клас Лестандэр, заваяваўшы залаты медаль на зімовай Алімпіядзе 1960 года, стаў першым у гісторыі алімпійскім чэмпіёнам па біятлоне. Да 2010 года заставаўся адзіным шведам, які заваяваў залаты медаль у біятлоне на Алімпійскіх гульнях сярод мужчын. Яго па праве лічаць заснавальнікам легендарнага клуба «Зеро», куды ўваходзяць ужо 65 спартсменаў, якія перамагалі на чэмпіянатах свету і Алімпійскіх гульнях з бездакорнай стральбой. На зімовай Алімпіядзе 2010 года ў Ванкуверы праз паўстагоддзя яго поспех паўтарыў суайчыннік Б’ёрн Феры, узяўшы золата.

У неафіцыйнай эстафетнай гонцы 3×7,5 км на чэмпіянаце свету 1961 года Клас Лестандэр заняў трэцяе месца ў складзе зборнай Швецыі.

Remove ads

Зноскі

  1. Klas Lestander död — 2023. Праверана 14 студзеня 2023.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q10676513'></a>

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads