Клаўдзія Рот
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Клаўдзія Рот (ням.: Claudia Roth; нар. 15 мая 1955, Ульм, Бадэн-Вюртэмберг, ФРГ) — нямецкі палітык. Адзін з віцэ-прэзідэнтаў Бундэстагу.
Remove ads
Палітычная кар’ера
Была дэпутатам Еўрапейскага парламента з 15 чэрвеня 1989 года па 27 верасня 1998 года. У 1994 годзе ўзначаліла фракцыю Зялёныя — Еўрапейскі свабодны альянс.
З 1998 па 2001 год была дэпутатам Бундэстагу. З 2001 па 2002 год была сустаршынёй партыі Саюз 90/Зялёныя. Паколькі яна была пераабрана ў Бундэстаг у 2002 годзе і заняла пасаду там, ёй давялося пакінуць пасаду сустаршыні. На федэральнай дэлегаванай канферэнцыі 23 мая 2003 года было прынята рашэнне дазволіць кіраўнікам партыі адначасова быць і дэпутатамі. 2 кастрычніка 2004 года Рот зацвердзілі зноўку ў якасці федэральнага сустаршыні партыі Саюз 90/Зялёныя. Яна заставалася на пасадзе да 2013 года.
22 кастрычніка 2013 года абрана віцэ-прэзідэнтам Бундэстагу.
9 верасня 2020 года ўзяла шэфства над Марыей Калеснікавай, беларускай актывісткай за грамадзянскія правы і палітычнай зняволенай[4][5].
Remove ads
Кнігі
- Claudia Roth: Das Politische ist privat, Erinnerungen für die Zukunft. Aufbau, Berlin 2006, ISBN 3-351-02635-8
- Roth, Fetsum: So geht Deutschland Westend, Frankfurt/Main 2016, ISBN 978-3-86489-147-2
Зноскі
- Stammdaten aller Abgeordneten des Deutschen Bundestages Праверана 13 красавіка 2018.
- Claudia Roth // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Catalog of the German National Library Праверана 1 лютага 2025.
- Claudia Roth, Vice President of the German Bundestag, takes over the prisoner’s godparenthood for Maria Kolesnikova (англ.). Libereco – Partnership for Human Rights (9 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 10 кастрычніка 2021. Праверана 10 кастрычніка 2021.
- Мороз, Янина. Премия Совета Европы Колесниковой — награда белорусам и тревожный сигнал (руск.). Deutsche Welle (27 верасня 2021). Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2021. Праверана 29 верасня 2021.
- Das Blumenkind (PDF). hauptstadtjournalisten.de. Праверана 9 мая 2017.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads