Клаўдзія Шэйнбаум

мексіканскі палітык From Wikipedia, the free encyclopedia

Клаўдзія Шэйнбаум
Remove ads

Клаўдзія Шэйнбаум (ісп.: Claudia Sheinbaum; нар. 24 чэрвеня 1962(1962-06-24)[2][3][…], Мехіка[4][5][…]) — мексіканская палітык, вучоная і спецыялістка па ахове навакольнага асяроддзя.

Хуткія факты Клаўдзія Шэйнбаум, 66-ы Прэзідэнт Мексікі ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася і вырасла ў Мехіка ў яўрэйскай сям'і. Яе дзядуля і бабуля па лініі бацькі эмігравалі сюды ў 1920-я гады з Літвы, а бабуля была з балгарскіх яўрэяў.

Скончыла Нацыянальны аўтаномны ўніверсітэт Мексікі. Атрымала вядомасць як фізік, мае доктарскую ступень. У 2007 годзе ў складзе Міжурадавай групы экспертаў па змяненні клімату ўганаравана калектыўнай Нобелеўскай прэміяй міру.

У 2000 годзе Андрэс Мануэль Лопес Абрадор, які быў тады мэрам Мехіка, прызначыў Клаўдзію Шэйнбаум сакратаром па пытаннях навакольнага асяроддзя, а ў 2018 годзе яна змяніла Абрадора, які перамог на прэзідэнцкіх выбарах у Мексіцы, на пасадзе мэра сталіцы.

Кандыдат на прэзідэнцкіх выбарах у Мексіцы ў 2024 годзе. Адзін з галоўных пунктаў яе перадвыбарнай праграмы — барацьба са злачыннасцю. На пасадзе мэра Мехіка ёй удалося знізіць колькасць наўмысных забойстваў у сталіцы да самага нізкага ўзроўню за больш чым тры дзесяцігоддзі, і яна збіраецца распаўсюдзіць гэты вопыт на ўсю краіну.

2 чэрвеня 2024 года ўпершыню ў гісторыі Прэзідэнтам Мексікі абралі жанчыну.

Remove ads

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads