Ключэўскі раён
муніцыпальны раён у Алтайскім краі Расіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ключэўскі раён (руск.: Ключе́вский райо́н) — адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне (сельскі раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у Алтайскім краі Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — сяло Ключы, размешчанае за 383 км ад Барнаула.
Remove ads
Геаграфія
Раён размешчаны ў заходняй частцы края і мяжуе на захадзе з Паўладарскай вобласцю Казахстана, на поўначы з Кулундзінскім раёнам, на ўсходзе з Родзінскім раёнам, на паўднёвым усходзе з Ваўчыхінскім раёнам, на поўдні з Міхайлаўскім раёнам.
Плошча — 3043 км². Займае 23-е месца па плошчы сярод раёнаў Алтайскага края.
Рэльеф — раўнінны. Абсалютныя вышыні 125—160 м. Клімат рэзка кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня −18,6 °C, ліпеня +20,8 °C. Гадавая колькасць атмасферных ападкаў 270 мм. На тэрыторыі раёна 26 азёр. Глебы каштанавыя. Растуць бяроза, асіна, таполя, вяз, клён, хвоя, стэпавае разнатраўе. Фаўна — ліса, заяц, карсак, андатра, тхор, лось, казуля, вавёрка, рысь.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads