Клямка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Клямка
Remove ads

Кля́мка[1][2][3] — металічнае прыстасаванне, з дапамогай якога адчыняюць і зачыняюць дзверы, вароты, весніцы. На Беларусі вядома з Сярэднявечча, у народным дойлідстве пашырылася ў XIX стагоддзі. Уяўляе сабой дужку (ручку) з расплясканымі канцамі, якімі мацуецца да дзвярэй знадворку. Праз верхнюю яе частку і палатно дзвярэй прапушчаны лапаткападобны язычок (слясак). Пры націсканні на слясак пальцам прыпадымаецца рычаг-замок з унутранага боку дзвярэй, на якіх ён рухома замацаваны адным канцом, другім уваходзіць у кручок, убіты ў вушак дзвярэй.

Thumb
Клямка (Віцебская вобласць)
Thumb
Клямка на варатах

Іншая канструкцыя клямкі на паўднёвым усходзе Беларусі (Гомельшчына): масіўны рычаг, прасунуты праз шула ці вушак, з крукам-зашчапкай на ўнутраным канцы, які фіксуе наглуха прымацаваную да дзвярэй пласціну. Яна вызваляецца націсканнем далонню на знешні канец рычага, што для зручнасці фігурна расплясканы. Як галоўная дэталь афармлення ўваходу клямка, як і завеса, нярэдка мела адмысловую і мастацкую форму. Часцей за ўсё аздабляліся расплясканыя канцы дужкі, асабліва верхні, якому надавалі выгляд ліста, трылісніка, завіткоў і інш.; клямкі ў выглядзе галовак коней, пеўняў, рагоў барана ў старажытнасці выконвалі функцыю абярэгаў. У наш час клямкі кавальскай работы сустракаюцца пераважна на варотах; у жыллёвым будаўніцтве саступілі месца прамысловым вырабам.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads