Клінганская мова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Клі́нганская мова — штучная мова, распрацаваная лінгвістам Маркам Окрандам паводле заказу Paramount Studios для адной з іншапланетных рас у выдуманым сусвеце культавага серыяла «Зорны шлях». У адрозненне ад шматлікіх моў, створаных для кінематографа, клінганская мова мае дэталёва распрацаваную граматыку, сінтаксіс і слоўнік, а таксама рэгулюючую арганізацыю — Інстытут клінганскай мовы, які публікуе пераклады класічных літаратурных твораў на клінганскую мову, і навуковы часопіс, які развівае мову.
Remove ads
Узнікненне
Першыя гукі і фразы для персанажаў-клінганаў прыдумаў Джэймс Духан («Скоці») яшчэ ў першым фільме сусвета Зорны шлях (1979). Праз некалькі гадоў Харв Бенэт, прадзюсар фільма Зорны шлях 3: У пошуках Спока (1984), прапанаваў Марку Окранду распрацаваць мову, на якой будуць размаўляць антаганісты фільма[2].
Падчас стварэння мовы Марк Окранд свабодна аб’яднаў гукі і фразы, створаныя Джэймсам, з элементамі знаёмых яму з часоў навучання ва ўніверсітэце моў індзейцаў Паўночнай Амерыкі і санскрыта. Знойдзена значная колькасць супадзенняў клінганскай мовы з мовай амерыканскіх індзейцаў мутсун (мова уційскай групы), апошні носьбіт якой памёр у 1930 годзе[3]. У фанетыцы мовы выкарыстоўваецца шэраг цяжкіх для носьбітаў індаеўрапейскіх моў гукаў, у тым ліку гартанная змычка і іншыя гукі, экспартаваныя з моў амерыканскіх індзейцаў для стварэння падкрэслена «чужога» гучання.
Remove ads
Пісьменства
Для серыяла і пасля яго было распрацавана некалькі сістэм клінганскага пісьменства на аснове дызайну іншых артэфактаў клінганаў і рыс тыбецкага пісьменства, выбранага з-за існавання ў ім вострых вуглоў. Усе яны былі літарнымі, і звычайна ў іх паслядоўна замяняліся літары англійскага варыянта лацінскага алфавіта (уключаючы дыграфы для th і г. д.). Але карыстальнікі мовы зараз выкарыстоўваюць пераважна англійскі варыянт лацінскага алфавіта.
Remove ads
Існаванне
- З 1992 года[4] існуе Інстытут Клінгана, створаны для падтрымкі мовы, які выдаў некалькі падручнікаў па ёй. Ёсць таксама часопіс на клінганскай мове, які выходзіў раз у квартал у 1992–2004 гадах.
- У 2004 годзе была створана Вікіпедыя на клінганскай мове[5], але потым яна была перанесена на klingon.wikia.com.
Нашчадкі
На аснове клінганскай мовы была распрацавана эзатэрычная мова праграмавання Var'aq.
Зноскі
- 4.08:Dejpu'bogh Hov rur qablli! (недаступная спасылка)
- About the Klingon Language Institute // Klingon Language Institute official web site.
Спасылкі
Гл. таксама
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads