Клісфен

From Wikipedia, the free encyclopedia

Клісфен
Remove ads

Клісфен (грэч. Κλεισθένης) — дзяржаўны дзеяч Старажытнай Грэцыі ў VI ст. да н.э.

Хуткія факты Клісфен, архонт-эпанім[d] ...
Remove ads

Біяграфія

Паходзіў з арыстакратычнага роду Алкмеанідаў, выгнаных з Афін Пісістратыдамі. Сын Мегакла і Агарысты, унук сікіёнскага тырана таго ж імя (Клісфен Старэйшы). Пасля выгнання з Афін тырана Гіпія ў 510 да н.э. вярнуўся ў Афіны і ўзначаліў афінскі дэмас, апазіцыйны арыстакратам на чале з Ісагорам.

Першае згадванне аб Клісфене (зрэшты, гэта нельга лічыць цалкам даказаным) змяшчаецца ў фрагменце афінскага надпісу са спісам архонтаў, з якога вынікае, што Клісфен быў архонтам 525 г. да н. э. Гэта супярэчыць антычнай традыцыі, паводле якой Алкмеаніды былі выгнаныя тыранам Пісістратам і з тых часоў пастаянна змагаліся з тыраніяй і прымушае навукоўцаў меркаваць, што Клісфен, у ліку іншых Алкмеанідаў, быў вернуты ў Афіны Пісістратам ці хутчэй яго сынамі Гіпіем і Гіпархам і зноў выгнаны пасля забойства Гіпарха Гармодзіем і Арыстагітонам ў 514 г. да н. э. З гэтага моманту Алкмеаніды, на чале якіх стаяў Клісфен, сапраўды развіваюць актыўную барацьбу супраць тыраніі: ўмацоўваюць мястэчка Ліпсідрый, а пасля панесенага там ваеннага паражэння падкупляюць Дэльфійскага аракула, які дае загад спартанцам вызваліць Афіны. Загад быў выкананы ў 510 г. да н. э. пры актыўнай дапамозе афінскіх праціўнікаў тыраніі; аб канкрэтнай ролі Клісфена ў падзеях крыніцы нічога не гавораць, але яна павінна была быць немалой.

У 509—507 гадах да н.э. правёў шэраг дэмакратычных рэформ, паводле якіх Атыка падзелена на 10 тэрытарыяльных філаў (замест 4 родавых), савет 400 (буле) заменены выбарным саветам з 500 дэлегатаў, створана калегія з 10 стратэгаў, якая ўзяла на сябе ваенныя функцыі, уведзена новая форма тайнага галасавання — т.зв. астракізм, як мера супраць аднаўлення тыраніі.

Рэформы Клісфена замацавалі перамогу афінскага дэмасу над радавой арыстакратыяй.

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads