Клітар

From Wikipedia, the free encyclopedia

Клітар
Remove ads

Клітар (лац.: clitoris, ад дзеяслова лац.: clitorido — казычу) — Y-падобны або ў форме «рагаткі», трохі пляскаты з бакоў палавы орган жанчыны, які складаецца з парных пячорыстых цел. Клітар складаецца з галоўкі, цела, утворанага двума пячорыстымі целамі, і своеасаблівых ножак. Галоўка клітара мае выгляд грудка, размешчанага ў верхняй частцы ўвахода ў похву, размяшчаецца ззаду і ніжэй пярэдняй спайкі вялікіх вуснаў, паміж іх пярэднімі ўчасткамі. Цела і ножкі сыходзяць углыб цела жанчыны. Ножкі клітара размешчаныя па абодва бакі ад похвы. Змяшчае мноства сасудаў і нервовых канчаткаў. У розных жанчын клітар мае розныя памеры і розныя пасадачныя месцы ў прамежнасці. Даўжыня галоўкі клітара ў большасці здаровых жанчын складае 4-7 мм, а яе дыяметр складае ад 2 да 20 мм. Агульная сярэдняя даўжыня клітара, большая частка якога знаходзіцца ўнутры цела жанчыны, складае каля 10 см. Падчас аргазму практычна не бачны. Клітар з’яўляецца гамолагам пячорыстых цел мужчынскага палавога члена.

Хуткія факты Клітар, Анатамічная лакалізацыя ...
Thumb
Месцазнаходжанне клітара
Thumb
Адпаведныя часткі пеніса і клітара.
Remove ads

Зноскі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads