Кноскі палац

From Wikipedia, the free encyclopedia

Кноскі палацmap
Remove ads

Кноскі палац - вялікі археалагічны аб'ект на рэштках старажытнагрэчаскага горада Кноса.

Хуткія факты Кноскі палац, Краіна ...
Remove ads

Апісанне

Thumb
План палаца
Thumb
Калоны палаца

Палац уладароў Кноса («Стары палац», пасля 2000 да н.э., зруйнаваны каля 1700 да н.э.; «Новы палац», 17—15 ст. да н.э.) — шматпавярховае збудаванне з параднымі, жылымі і гаспадарчымі памяшканнямі. Некалькі соцень памяшканняў раскінуліся на плошчы каля 24 тыс. м². Залы і пакоі Кноскага палаца, знаходзячыся на розных узроўнях, злучаныя лесвіцамі і пераходамі, асветленыя і зацемненыя, стваралі ўражанне рухомасці, зменлівасці, не ўласцівай архітэктуры Старажытнага Усходу.

Цэнтральную частку палаца займаў прамавугольны ў плане брукаваны двор памерам 60 × 28 м, на захад ад яго — парадныя залы і гаспадарчыя памяшканні, на ўсход — жылыя пакоі (шмат'ярусныя, размяшчаліся паводле складанага асіметрычнага сотападобнага плана, з сістэмай каналізацый, калонамі т. зв. крыцкага ордара).

Меліся памяшканні рознага прызначэння: у заходняй частцы — царскія апартаменты, свяцілішча, кладовыя; ва ўсходняй — пакоі царыцы, тронная зала. За імі знаходзіліся гімнастычная зала, адкрытая пляцоўка для тэатральных прадстаўленняў і рэлігійных цырымоній. Палац быў рознапавярховы, таму асвятленне памяшканняў ажыццяўлялася праз светлавыя калодзежы. Сцены складзены з каменных пліт, умацаваных на драўляным каркасе, атынкаваныя. Перакрыцці другога паверха падтрымлівалі драўляныя калоны, якія звужаліся ў аснове.

Сцены найбольш важных, прадстаўнічых памяшканняў былі распісаны па тынкоўцы сюжэтнымі матывамі і арнаментам. Іх чорныя, белыя, блакітныя, зялёныя і чырвоныя колеры надавалі роспісам святочны, урачысты выгляд. У сцэнах з выявамі людзей, звяроў, птушак, раслін знайшлі адлюстраванне розныя сюжэты, напрыклад святкаванні, спартыўныя спаборніцтвы, забавы з быкамі, марскія матывы.

Захаваліся фрагменты размалёўкі (бытавыя і рытуальныя сцэны, выявы жывёл і раслін, XVI—XV ст. да н.э.), размаляваныя керамічныя пасудзіны, статуэткі, пячаткі.

Remove ads

У культуры

Палац апісаны ў грэчаскіх міфах як таямнічы лабірынт, жыллё цара Мінаса і пачвары Мінатаўра.

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads