Конаўка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Конаўка
Remove ads

Конаўка (ад польск.: konew — збан, кубак[1]; толькі метал[2][3][4] або, радзей, дрэва[5][заўв 1]), таксама Кубак[6][3] (астатнія матэрыялы) — пасудзіна невялікага аб’ёму (каля 200 мл), якая мае форму паўсферы (з магчымымі варыяцыямі), да якой апцыянальна далучаная колцападобная «ручка» для трымання. Пасудзіна выкарыстоўваецца для непасрэднага піцця гарачых і халодных напояў. У некаторых культурах з кубкаў прынята таксама есці, у Японіі распаўсюджаны кубак бяз ручкі — піяла.

Thumb
Конаўка
Thumb
Кубак

Кубкі бываюць:

  • булёнавыя. Выкарыстоўваюцца для падачы булёнаў, супаў-пюрэ і заправачных супаў з дробна нарэзанымі прадуктамі. Ёмістасць — 350—400 см³. Вырабляюць іх з дзвюма (з процілеглых бакоў) ці з адной ручкамі.
  • гарбатныя. Выкарыстоўваюцца для падачы гарбаты, кава з малаком або вяршкамі, кавы па-варшаўску, какавы, шакаладу. Ёмістасць — 200—250 см³.
  • кававыя. Выкарыстоўваюцца для падачы кавы чорнай (ёмістасць — 75-100 см³) і кавы па-ўсходняму (ёмістасць — 50-70 см³).
Remove ads

Заўвагі

  1. У такім сэнсе слова ўжывалі, на прыклад У. Галубок і М. Гарэцкі, што можна пацвердзіць праз Беларускі N-корпус, але большасць словаўжыванняў паказвае на выраб з металу або падаецца без канкрэтыкі.

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads