Конда

From Wikipedia, the free encyclopedia

Конда
Remove ads

Ко́нда (руск.: Ко́нда[1]) — рака ў Расіі, у Заходняй Сібіры, у Ханты-Мансійскай аўтаномнай акрузе — Югра, левы прыток ракі Іртыш.

Хуткія факты Конда, Характарыстыка ...

Даўжыня ракі 1097 км, плошча вадазборнага басейна 72,8 тыс. км². Сярэдні расход вады — 310[1] м³/с. Цячэ па Кондынскай нізіне ў шырокай плоскай даліне, рэчышча вельмі звілістае. Сілкаванне змяшанае, з перавагай снегавога. Працяглае разводдзе, расцягваецца да глыбокай восені, замярзае ў канцы кастрычніка — пачатку лістапада, ускрываецца ў канцы красавіка — сярэдзіне мая. Сплаўная, суднаходная на 744 км (685[2] км) ад вусця.

Асноўныя прытокі: злева — Мулым'я, Вялікі Тап, Юконда, Кама; справа — Ейцья, Кума.

Remove ads

Зноскі

  1. Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 222. — 538 с. 100 000 экз. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads