Конкурс песні Еўрабачанне 1996

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Конкурс песні Еўрабачанне 1996 — 41-ы конкурс песні Еўрабачанне. Прайшоў 18 мая 1996 года ў горадзе Осла (Нарвегія) на сцэне канцэртнай залы «Осла Спектрум». З-за вялікай колькасці краін, якія пажадалі прыняць удзел у конкурсе, была прадстаўлена новая сістэма адбору. Колькасць удзельнікаў была абмежавана 23-ма, уключаючы краіну-пераможцу мінулага конкурсу (Нарвегія).

Хуткія факты Дата, Фінал ...

Папярэдні адбор праводзіўся на аснове прадстаўленага аўдыёзапісу. Кожная заяўка, працягласцю не больш трох хвілін, вдпраўлялася на аўдыёкасеце ў Еўрапейскі Вяшчальны Саюз у Жэневе. Зборнік з усіх песень, атрыманых да вызначанай даты, быў разасланы ўсім удзельнікам. Кожная краіна выбірала журы з 8 чалавек, якія выбіраліся па тых жа прынцыпах, што і для фіналу конкурсу. Гэтае журы ацэньвае кожную песню, паказваючы ачкі ў сакрэтным бланку. Выніковыя ачкі дасылаліся ЕВС на працягу 24 гадзін. Для прадухілення прадузятасці перададборачнае журы не магло быць часткай журы фіналу. Вынікі былі абвешчаныя на наступны дзень, і ў гэты ж час прайшла жараб’ёўка выступленняў удзельнікаў фіналу. У выніку папярэдняга адбору Германія адзіны раз у гісторыі апынулася за рамкамі фіналу конкурсу.

Remove ads

Зноскі

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads