Конрад Вольф

From Wikipedia, the free encyclopedia

Конрад Вольф
Remove ads

Конрад Вольф (ням.: Konrad Wolf; 20 кастрычніка 1925, Хехінген, Германія — 7 сакавіка 1982, Берлін, Германія) — нямецкі кінарэжысёр, сын пісьменніка Фрыдрыха Вольфа, малодшы брат кіраўніка знешняй разведкі ГДР Маркуса Вольфа. Прадстаўнік савецкай школы кінематографа (скончыў УДІК), аднак працаваў пераважна ў ГДР. З фільмаў Вольфа найбольш вядомым з’яўляецца «Гоя, або Цяжкі шлях пазнання» паводле аднайменнага рамана Л. Фейхтвангера з Данатасам Баніёнісам у галоўнай ролі.

Хуткія факты Конрад Вольф, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Пасля прыходу нацыстаў да ўлады эмігрыраваў разам з бацькамі з Германіі і з 1934 года жыў у СССР. Удзельнічаў у Другой сусветнай вайне разам з савецкімі войскамі, у 1945 годзе (у 19 гадоў) быў прызначаны ваенным камендантам горада Бернау. Вопыт ваенных гадоў паказваецца рэжысёрам у фільмах «Мне было дзевятнаццаць» і «Мама, я жывы».

У 1949 годзе паступіў ва УДIК (Масква) на рэжысёрскі факультэт, курс С. А. Герасімава. Пасля заканчэння УДІКа жыў і працаваў у ГДР. Прэзідэнт Акадэміі мастацтваў ГДР (1965—1982). Лаўрэат Нацыянальнай прэміі ГДР (1959, 1968).

Remove ads

Зноскі

  1. Konrad Wolf // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q15706812'></a>
  2. Konrad Wolf // Brockhaus Enzyklopädie
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q237227'></a>
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #118634739 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q27302'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q36578'></a>
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads