Конрад Віц

From Wikipedia, the free encyclopedia

Конрад Віц
Remove ads

Конрад Віц (ням.: Konrad Witz, каля 1400, мяркуема Ротвайль, Бадэн-Вюртэмберг — 1445/1446, Базель або Жэнева) — нямецкі і швейцарскі мастак.

Хуткія факты Конрад Віц, Дата нараджэння ...
Thumb
Святы Хрыстафор. каля 1435. Мастацкі музей. Базель
Remove ads

Біяграфія і творчасць

Пра яго жыццё да 1434 г. нічога не вядома. У 1434 г. ён увайшоў у гільдыю мастакоў Базеля. У 1435 г. стаў грамадзянінам гэтага горада. Магчыма, Віц альбо вучыўся ў нідэрландскіх майстроў, альбо здзейсніў падарожжа ў Нідэрланды, бо ў яго творах прасочваецца ўплыў мастакоў гэтай краіны. Вельмі верагодныя таксама кантакты з бургундскай скульптурнай школай, у тым ліку знаёмства з творчасцю Клаўса Слютэра. Самыя значныя творы Віца — алтарны вобраз «Люстэрка адкуплення чалавецтва», выкананы для Базельскага Аўгусцінскага кляштара і алтар жэнеўскага сабора Святога Пятра.

Творы Віца прадстаўлены ў музеях Базеля, Жэневы, Неапалю, Дыжона, Нюрнберга, Гента, Берліна, Нью-Ёрка.

Remove ads

Зноскі

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads