Консульскія дыптыхі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Консульскія дыптыхі
Remove ads

Консульскія дыптыхі — у Візантыі дыптыхі (таблічкі для запісаў) са слановай косці, якія рассылаліся консуламі ў адзначэнне іх уступлення на пасаду.[1]

Thumb
Дыптых Флавія Арэабінда (506)

Выраб консульскіх дыптыхаў прадугледжаны ў кодэксе імператара Феадосія (438), але вядомыя і больш раннія асобнікі (самы стары з вядомых датаваны 406 годам). Дыптыхі спынілі сваё існаванне пры Юстыніяне I (апошні дыптых датаваны 541 годам).

Форма візантыйскага консульскага дыптыха была запазычана ад антычнага рымскага.[2] На консульскіх дыптыхах змяшчалася выява прызначанага консула (у поўны рост ці пагрудна) у абрамленні з расліннага арнаменту. Акрамя гэтага сустракаюцца ў асобных медальёнах цыркавыя сцэны, спаборніцтвы калясніц на іпадроме, барацьба з дзікімі звярамі, тэатральныя акцёры.[3] Таксама дыптыхі пакрываліся фарбамі, часам інкруставаліся каштоўнымі камянямі.

У ранніх дыптыхах бачны ўплыў антычных традыцый. Гэта праўляецца як у стылістыцы выявы, так і ў падборы сцэн (напрыклад, сцэны з антычных драм, персаніфікацыі і да т.п.).[4] Консульскія дыптыхі VI стагоддзя паказваюць з’яўленне візантыйскага стылю на фоне грэка-ўсходняй мастацкай традыцыі. Гэта адлюстроўвае «імкненні да стыльнай манеры, выпрацоўкі формаў, асабліва драпіровак, і цяжка было б не звязваць гэтых рыс з патрэбнасцямі сталічных колаў, урадавых заказаў, і адмаўляць удзел старых майстэрняў Італіі і новых у Канстанцінопалі».[5]

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads