Корэ (спадарожнік)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Корэ (ад стар.-грэч.: Κόρη) — нерэгулярны натуральны спадарожнік Юпітэра.
Remove ads
Адкрыццё
Адкрыты групай астраномаў з Гавайскага ўніверсітэта пад кіраўніцтвам Скота Шэпарда 8 лютага 2003 года. У адпаведнасці з класіфікацыяй Міжнароднага астранамічнага саюза атрымаў часовае абазначэнне S/2003 J 14 або XLIX. У 2007 годзе атрымаў назву Корэ (другое імя грэчаскай багіні Персефоны).
Арбіта
Корэ здзяйсняе поўны абарот вакол Юпітэра на адлегласці ў сярэднім 24.543.000 км за 779,2 дзён. Арбіта Корэ мае эксцэнтрысітэт 0,325. Нахіл рэтраграднай арбіты 145,0 °. Уваходзіць у групу Пасіфэ.
Фізічныя характарыстыкі
У сярэднім дыяметр Корэ складае каля 2 км. Шчыльнасць ацэньваецца 2,6 г/см³. Складаецца верагодна з сілікатных парод. Вельмі цёмная паверхня мае альбеда 0,04.
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads