Коты (прэфектура)

прэфектура ў Японіі From Wikipedia, the free encyclopedia

Коты (прэфектура)
Remove ads

Коты (яп.: 高知県 Ко:ты-кэн, літар. «Высокія веды») — прэфектура Японіі, знаходзіцца ў рэгіёне Сікоку на востраве Сікоку. Плошча прэфектуры складае 7 105,16 км²,[1] насельніцтва — 771 473 чалавека (31 мая 2010)[2], шчыльнасць насельніцтва — 108,58 чал./км². Адміністрацыйны цэнтр прэфектуры — горад Коты.

Хуткія факты Размяшчэнне, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Першапачаткова гэта была правінцыя Тоса. У перыяд Сэнгоку кантралявалася рознымі кланамі. Самураі з Тосы ў канцы перыяду Эда актыўна ўдзельнічалі ў звяржэнні сёгуната Такугава. Цяперашнюю назву прэфектура атрымала ў 1871 годзе, а межы — у 1880 годзе.

Геаграфія

Прэфектура мяжуе на паўночным усходзе з прэфектурай Такусіма, на поўдні з прэфектурай Эхімэ. Тэрыторыя прэфектуры галоўным чынам гарыстая, але маюцца некалькі невялікіх раўнінных зон уздоўж рэк.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

У прэфектуры Коты размешчана 11 гарадоў і 6 паветаў (17 пасёлкаў і 6 сёлаў).

Гарады

Спіс гарадоў прэфектуры:

Паветы

Пасёлкі і сёлы паводле паветаў:

  • Акі;
    • Гэйсэй;
    • Кітагава;
    • Нахары;
    • Тано;
    • Таё;
    • Умадзі;
    • Ясуда;
  • Нагаока;
    • Матояма;
    • Отая;
  • Тоса;
    • Окава;
    • Тоса;
  • Агава;
    • Іно;
    • Ніёдогава;
  • Такаока;
    • Накатоса;
    • Оты;
    • Сакава;
    • Сіманто;
    • Хідака;
    • Цуно;
    • Юсухара;
  • Хата;
    • Курасіо;
    • Міхара;
    • Оцукі.

Сімволіка

Эмблема прэфектуры была абрана 15 красавіка 1953 года[3]. Сцяг прэфектуры афіцыйна не зацвярджаўся, але ў яго якасці звычайна выкарыстоўваюць белую эмблему на фоне колеру бардо. Маскотам прэфектуры стаў Курасіо-кун, названы па цёплым марскім цячэнні Курасіо[4].

Кветка прэфектуры абралі 22 сакавіка 1954, ім стала васкоўніца чырвоная. Дрэвам 12 верасня 1966 абралі крыптамерыю, птушкай — піта-німфу (10 мая 1964), а рыбай — паласатага тунца (21 чэрвеня 1988)[3].

Remove ads

Зноскі

  1. Плошча ўказваецца паводле даных сайта Geospatial Information Authority of Japan (яп.) з улікам змен, апублікаваных 1 кастрычніка 2011 года.
  2. 住民基本台帳人口移動 (яп.). Адміністрацыя прэфектуры Коты (1 мая 2010). — Насельніцтва прэфектуры Коты. Праверана 16 ліпеня 2010.
  3. 全国知事会ホームページ (яп.). National Governors' Association. Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2012. Праверана 11 чэрвеня 2010.
  4. Kuroshio-kun (англ.). Kochi Prefecture. Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2012. Праверана 11 чэрвеня 2010.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads