Коўлс-Крык (культура)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Коўлс-Крык (англ.: Coles Creek) — археалагічная культура на поўдні ЗША. Сфарміравалася ў позні лясны перыяд каля 700 г. у ніжняй плыні Місісіпі. Лічыцца продкам Плакемінскай культуры.
Носьбіты Коўлс-Крык займаліся пераважна паляваннем, рыбалоўствам і збіральніцтвам. У той час ніжняя плыня Місісіпі была багатай на ўраджаі дзікіх жалудоў і крухмалістых культур. Поспеху палявання садзейнічала з'яўленне лука і стрэл. Мяркуецца, што к канцу існавання культуры было асвоена земляробства, вырошчванне гарбузоў і кукурузы.
Коўлс-Крык знакаміта размаляванымі керамічнымі вырабамі і будаўніцтвам буйных насыпных земляных платформ.
Археолагі лічаць, што існаванне Коўлс-Крык суправаджалася ростам насельніцтва і з'яўленнем іерархічнага грамадства.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads