Кракаўская музычная акадэмія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кракаўская музычная акадэмія (польск.: Akademia Muzyczna w Krakowie) — польская вышэйшая музычная навучальная ўстанова ў Кракаве.
Remove ads
Гісторыя
Заснавана ў 1888 годзе як Кансерваторыя музычнага таварыства (польск.: Konserwatorium Towarzystwa Muzycznego). Першым кіраўніком кансерваторыі стаў кампазітар Уладыслаў Жаленскі, апякункай установы была княгіня Марцаліна Чартарыйская (1817—1894), якая некалі ў Парыжы брала ўрокі фартэпіяна ў Фрыдэрыка Шапена. Кансерваторыя дасягнула росквіту ў 2-й палове 1920-х гадоў, калі колькасць студэнтаў дасягала 600, а сярод выкладчыкаў былі міжнародна вядомыя спецыялісты (у прыватнасці, у 1928 годзе клас фартэпіяна вёў Эган Петры)[3]. У пачатку 1940 года кансерваторыя закрыта нямецкімі акупацыйнымі ўладамі.
Ужо ў 1945 годзе кансерваторыя аднавіла дзейнасць. З 1946 года Кракаўская дзяржаўная вышэйшая музычная школа (польск.: Państwowa Wyższa Szkoła Muzyczna). З 1979 года цяперашняя назва[4].
Remove ads
Рэктары
- Уладыслаў Жаленскі (1888—1921)
- Віктар Барабаш (1921—1928)
- Міхал Юліян Пятроўскі (1929—1938)
- Баляслаў Валлек-Валеўскі (1938—1939)
- Збігнеў Джавецкі (1946—1952)
- Стафанія Лабачэўская (1952—1955)
- Браніслаў Руткоўскі (1955—1964)
- Яўгенія Умінская (1964—1966)
- Ян Гофман (1966—1969)
- Юзаф Хвэдчук (1969—1972)
- Кшыштаф Пэндарэцкі (1972—1987)
- Крысціна Машуманская-Назар (1987—1993)
- Марак Стахоўскі (1993—1999)
- Барбара Свёнтак-Жалязна (1999—2002)
- Марак Стахоўскі (2002—2004)
- Станіслаў Краўчынскі (з 2005 г.)
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads