Кракаўскі кінафестываль
кінафестываль у Кракаве, які спецыялізуецца на дакументальных, анімацыйных і кароткаметражных фільмах. From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Крака́ўскі кінафестыва́ль (польск.: Krakowski Festiwal Filmowy) — адзін з найстарэйшых еўрапейскіх кінафестываляў, які спецыялізуецца на дакументальных, анімацыйных і кароткаметражных фільмах[1].
Ён праходзіць штогод на рубяжы мая і чэрвеня ў Кракаве. На працягу сямі фестывальных дзён праходзяць паказы каля 250 фільмаў.
Фестываль уключае чатыры конкурсы: дакументальнага кіно, кароткаметражнага кіно, музычнага дакументальнага кіно DocFilmMusic і польскага.
Remove ads
Найважнейшыя ўзнагароды фестывалю[2]
Конкурс дакументальных фільмаў
- Залаты Рог (Złoty Róg) — рэжысёру найлепшага фільма.
- Сярэбраны Рог (Srebrny Róg — рэжысёру найлепшага фільма высокай мастацкай каштоўнасці і рэжысёру найлепшага фільма на сацыяльныя тэмы.
Конкурс кароткаметражных фільмаў
- Залаты Цмок (Złoty Smok) — рэжысёру найлепшага фільма.
- Сярэбраны Цмок (Srebrny Smok) — рэжысёру найлепшага дакументальнага фільма, рэжысёру найлепшага анімацыйнага фільма, рэжысёру найлепшага мастацкага фільма.
Конкурс польскіх фільмаў
- Залаты Лайконік (Złoty Lajkonik) — рэжысёру найлепшага фільма працягласцю больш за 30 хвілін, рэжысёру найлепшага фільма працягласцю да 30 хвілін, рэжысёру найлепшага кароткаметражнага анімацыйнага фільма, рэжысёру найлепшага кароткаметражнага мастацкага фільма.
Раней уручаліся таксама Сярэбраныя Лайконікі (Srebrne Lajkoniki)[3].
Конкурс DocFilmMusic
- Залаты Гейнал (Złoty Hejnał) — рэжысёру найлепшага музычнага дакументальнага фільма.
Спецыяльная ўзнагарода
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads