Кралавеградзецкі край
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кралавегра́дзецкі край (чэшск.: Královéhradecký kraj) — адміністрацыйная адзінка Чэшскай рэспублікі, размешчаны на паўночным усходзе гістарычнай вобласці Багемія. Адміністрацыйны цэнтр края — Градзец-Кралавэ.
Remove ads
Геаграфія
У краі размешчаны Іспалінавы горы, у якіх знаходзіцца самая высокая горная вяршыня ў Чэхіі Снежка (1602 метра над узроўнем мора), а таксама ўрадлівая даліна ракі Лабы.
У краі размешчаны нацыянальны парк Іспалінавы горы а таксама дзяржаўны запаведнік Адршпашска-Цепліцкія скалы каля Броўмава.
Адміністрацыйны падзел

Тэрыторыя края падраздзяляецца на 5 раёнаў.
Насельніцтва
Па колькасці насельніцтва (547 916 жыхароў) край займае 10-е месца ў Чэхіі (2011). У краі 448 населеных пунктаў, у тым ліку 43 гарады. Невялікія населеныя пункты з колькасцю жыхароў менш за 500 чалавек складаюць 65 % усіх паселішчаў. Шчыльнасць насельніцтва складае 115,13 жыхароў на 1 км², што некалькі ніжэй за сярэдні ўзровень па краіне.
Населеныя пункты
Гарады
Эканоміка
У краі развіта тэкстыльная прамысловасць, а таксама сельская гаспадарка. Важным эканамічным фактарам рэгіёна з'яўляецца турызм.
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads