Красамоўнае сэрца

From Wikipedia, the free encyclopedia

Красамоўнае сэрца
Remove ads

«Красамоўнае сэрца» — казка беларускага пісьменніка і мастака Алега Аблажэя. Выдавецтва — «Мастацкая літаратура», 2015 год.

Хуткія факты «Красамоўнае сэрца», Жанр ...
Remove ads

Сюжэт

Галоўныя героі — каралевіч Артакс і каралеўна Камілена. Кожны ў сваім каралеўстве не мае шчасця, бо вельмі розніцца ад усіх. Каралевіч Артакс надзвычай добры і чуллівы, але ягоны бацька, злосны кароль — марыў зваяваць увесь свет, а сярод яго звычаяў было жахлівае паляванне, калі забівалі кожнага дзясятага сустрэчнага прасталюдца. А Камілена расла там, дзе ўсе толькі і думалі, што пра заробкі і багацце. Усе адно працавалі і не гублялі час на бескарыснае чытанне кніг, у жыхароў ейнага каралеўства не было ўяўлення пра прыгажосць і мастацтва.

Каралеўна не захацела пабрацца шлюбам з таўстым багацеем і патрапіла ў зняволенне ў вежу сярод пустэльні. Каралевіч Артакс кіруецца на яе вызваленне, бо толькі разам яны будуць шчаслівыя[1]. Герояў чакаюць неверагодныя прыгоды, але ўрэшце ўсё заканчваецца добра[2].

Remove ads

Намінацыі

Крыніцы

Рэцэнзіі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads