Краснаярскае вадасховішча
вадасховішча ў Расіі, на рацэ Енісей From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Красная́рскае вадасхо́вішча[1] (руск.: Красноярское водохранилище) — штучны вадаём, створаны на Енісеі пры будаўніцтве Краснаярскай ГЭС. З’яўляецца адным з найбуйнейшых па аб’ёме штучных вадаёмаў у свеце, у Расіі займае па гэтым паказчыку другое месца (пасля Брацкага вадасховішча).
Верхняя кропка вадасховішча знаходзіцца ў раёне горада Абакан, пры ўпадзенні ў Енісей ракі Абакан. Ніжняя кропка — плаціна Краснаярскай ГЭС. Адлегласць ад верхняй кропкі да Краснаярскай ГЭС па прамой — каля 250 кіламетраў, аднак агульная даўжыня вадасховішча значна больш — 388 кіламетраў. Шырыня ў самых шырокіх месцах дасягае 15 кіламетраў. Вышыня зрэзу вады — 243 метры над узроўнем мора.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads