Краснаўка (стаянка)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Красна́ўка — археалагічныя помнікі перыяду мезаліту, стаянка каля вёскі Краснаўка Гомельскай вобласці Беларусі.

Апісанне

Паселішча знаходзіцца на першай надпоймавай тэрасе правага берага ракі Бярэзіна, на 3—4 метры вышэй за ўзровень вады.

У 1981 годзе паселішча выявіў і даследаваў У. П. Ксяндзоў (паводле Энцыклапедыі гісторыі Беларусі паселішча было выяўлена ў 1974 годзе і даследавана ў 1977 і 1981 гадах[1]). Культурны пласт разбураны ветравой эрозіяй і другасным засяленнем у бронзавым веку. У раскопе плошчай 120 м² на глыбіні 0,1—0,4 м у дробназярністым пяску выяўлены прылады працы, вырабленыя з крэйдавага сожскага крэменю, авальныя скрабкі з адшчэпаў, бакавыя і сярэдзінныя разцы, вастрыі, скоблі, укладышы з пласцін, рэтушоры, рэтушаваныя пласціны і адшчэпы, нуклеусы. Паселішча датуецца VIII—V тысячагоддзямі да нашай эры, адносіцца да яніславіцкай культуры[2].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads