Кронверкскі праспект

From Wikipedia, the free encyclopedia

Кронверкскі праспектmap
Remove ads

Кронверкскі праспект — магістраль у Петраградскім раёне Санкт-Пецярбурга ад Троіцкай плошчы і вуліцы Куйбышава да Мытнінскай набярэжнай, паўколам агінае Кронверк Петрапаўлаўскай крэпасці і Аляксандраўскі парк.

Хуткія факты Кронверкскі праспект Петраградскі раён, Агульная інфармацыя ...

Рух па праспекце аднабаковы, у напрамку ад вуліцы Куйбышава да Мытнінскай набярэжнай.

Паблізу пачатку праспекта, ля яго скрыжавання з Каменнаастроўскім праспектам, знаходзіцца станцыя метро «Горкаўская». У межах пешаходнай даступнасці ад канцавога ўчастка Кронверкскага праспекта знаходзіцца станцыя метро «Спартыўная».

У абодвух напрамках па праспекце ходзяць трамваі № 6, 40.

У 2011 годзе праведзены капітальны рамонт дарожнага пакрыцця з заменай трамвайных рэек і арганізацыяй пешаходных пераходаў.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads