Краток
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Краток», «Кроцік» (чэшск.: Krtek) — чэшская серыя анімацыйных фільмаў, прысвечаная прыгодам маленькага кроціка і яго прыяцеляў.
Персанаж быў створаны ў 1956 годзе. Па заказе свайго кіраўніцтва слынны мультыплікатар Здэнек Мілер збіраўся стварыць выхаваўчы фільм, прысвечаны апрацоўцы кужалю ды вырабу тканіны.
У інтэрв’ю для радыё Прага аўтар «Кроціка» згадвае:
«Адзіным жаданнем было стварыць новую постаць, кагосьці іншага, апроч сабачак і мышак. Разважаючы працяглы час, я ўсё ж быў не ў стане адшукаць штось арыгінальнае. Аднойчы, у пошуках натхнення, выправіўся на прагулку ў лес. Прабавіў там цэлы дзень без жаданага выніку. Ужо вяртаючыся дадому, я спатыкнуўся аб нейкі грудок і бразнуўся на зямлю. Гэта быў звычайны грудок, што пакідаюць краты. І тут я ўцяміў — крот! Добрая ідэя!»
Першы мультфільм «Як кроцік прыдбаў нагавіцы» (адзіны, у агучцы якога выкарыстоўваецца маўленне) меў неверагодны поспех. Здэнек Мілер атрымаў шэраг прапаноў ад замежных студый і фірм. Менавіта таму ўсе наступныя серыі мультфільма рабіліся пантамімічнымі. У хуткім часе вядомасць Кроціка значна пашырылася. Мультфільм дагэтуль з’яўляецца адным з сімвалаў Чэхіі.
15 жніўня 2012 года ў мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» адкрылася выстаўка «Чэшскі „Краток“ прыехаў у Мінск», у экспазіцыі якой было прадстаўлена 40 ілюстрацый Здэнека Мілера да анімацыйнага фільма[2].
Remove ads
Спіс серый
Remove ads
Зноскі
- Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads