Крошынскія

княжацкі род From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Крошынскія — вялікалітоўскі княжацкі род.

Гісторыя

Напэўна, галіна смаленскіх або чарнігаўскіх князёў Рурыкавічаў. Ужывалі герб, у геральдычных творах XVI—XVII ст. называны «Ліхтар», магчыма, мадыфікацыю трызуба Рурыкавічаў. Першы вядомы прадстаўнік роду князь Іван Раманавіч згадваецца ў 1446—1450 гадах. У 2-й палове XV ст. некалькі князёў Крошынскіх мелі вотчыны на ўсходзе Смаленскай зямлі, занятыя ў 1487 годзе войскамі вялікага князя маскоўскага Івана III. Узамен князь Канстанцін Фёдаравіч Крошынскі (? — пасля 1513) атрымаў ад вялікага князя літоўскага Аляксандра ў 1503 годзе «двор» Дубна ў Гарадзенскім павеце да часу вызвалення смаленскіх уладанняў.

Адна з галін роду згасла ў 1561 годзе, другая жыла ў Літве і Жамойці да канца XVII ст.

Remove ads

Вядомыя прадстаўнікі

  • Канстанцін Фёдаравіч Крошынскі (? — пасля 1513), акольнічы і скарбнік смаленскі.
  • Піліп Крошынскі
    • Іван Піліпавіч Крошынскі (? — каля 1527).
      • Васіль Іванавіч Крошынскі (? — да 1539).
        • Іван Васілевіч Крошынскі (каля 1510—1561), апошні з гэтай галіны Крошынскіх.
    • Цімафей Піліпавіч Крошынскі (? — каля 1543), акольнічы смаленскі.
      • Іван Цімафеевіч Крошынскі (? — каля 1570), намеснік упіцкі (1546), браслаўскі (1554—1558).
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads