Кроў эльфаў
раман Анджэя Сапкоўскага From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кроў эльфаў (польск.: Krew elfów) — трэцяя кніга цыкла «Вядзьмар» польскага пісьменніка Анджэя Сапкоўскага. Кніга складаецца з 7 раздзелаў.
Remove ads
Сюжэт кнігі
Прыкладна за год да падзей рамана імперыя Нільфгаард нападае на Каралеўства Цынтра. Каралева Калантэ, смяротна параненая, кідаецца з вежы ўніз, а ў яе ўнучкі Цырылы (Цыры) атрымліваецца збегчы са сталіцы, ахопленай полымем. Імператар Нільфгаарда пасылае сваіх шпіёнаў на яе пошукі, паколькі, апроч каралеўскага паходжання, у жылах Цыры цячэ кроў эльфаў, якая дае ёй велізарны магічны патэнцыял.
У пошуках Цыры чарадзей-недавучка Рыенс знаходзіць барда Казяльца, які вядомы сваімі баладамі-спевамі пра ведзьмара, чарадзейку і прынцэсу, у якіх усе пазнаюць Геральта з Рывіі, Енэфер з Венгерберга і Цырылу, нягледзячы на тое, што аўтар адмаўляецца ад гэтага. Рыенс захоплівае ў палон барда, які з’яўляецца сябрам ведзьмара, і катуе яго, каб атрымаць інфармацыю аб Цыры. Казяльца ратуе ў апошні момент Енэфер, якая ўступае ў магічнае супрацьстаянне з Рыенсам. У выніку Рыенс уцякае праз партал, адкрыты яго гаспадаром — невядомым і больш магутным чараўніком.
Цыры знаходзіцца пад апекай і абаронай ведзьмара Геральта з Рывіі, які забірае яе з сабой у Вядзьмарскі Прытулак (Каэр-Морэн), каб навучыць яе рамяству ведзьмакоў.
Remove ads
Персанажы
- Геральт з Рывіі. Галоўны герой цыкла пра Ведзьмара. Раней быў чалавекам, але яшчэ ў дзяцінстве яго ператварылі ў звышнатуральнага забойцу з дапамогай розных мутагенаў. Нягледзячы на тое, што ведзьмары рэдка ўмешваюцца ў палітыку, Геральт бярэ пад сваю апеку прынцэссу Цыры, унучку былой каралевы Цынтры — каралеўства, разбуранага нільфгаардскімі захопнікамі, — таму што дзяўчынка з’яўляецца яго Дзіцём-Нечаканасцю.
- Енэфер з Венгерберга. Чарадзейка і каханая Геральта. Енэфер лічыцца вельмі магутнай, таму менавіта яна павінна паспрабаваць зразумець моц Цыры.
- Цырыла (Цыры). Унучка загінулай і зрынутай каралевы Калантэ. У яе жылах цячэ кроў эльфаў, і яе шукаюць за таямнічую, але небяспечную сілу, якой яна валодае. З’яўляецца наканаваннем Геральта.
- Казялец. Лепшы сябар Геральта. Абаяльны, знакаміты паэт-бард.
- Трыс Мэрыголд. Магутная чараўніца і лекарка, мае блізкія стасункі з Геральтам, з’яўляецца сяброўкай Енэфер, Цыры і ведзьмароў з Каэр-Морэна.
- Рыенс. Чарадзей-недавучка, які шукае Цыры для кагосьці невядомага.
Remove ads
Адаптацыі
Менавіта гэта кніга стала асновай сюжэта другога сезона амерыканскага тэлесерыяла пра Ведзьмара.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads