Кругларотыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кругларотыя, мешкашчэлепныя (Cyclostomata) — рыбападобныя жывёлы тыпу хордавых. У сучаснай навуцы звычайна разглядаюцца як парафілетычная група.
Remove ads
Апісанне
Выдзяляюцца 2 класы (ці падкласы): міногі і міксіны. Пашыраны ва ўмераных і субтрапічных марскіх і прэсных водах.
Даўжыня да 1 м, маса да 3 кг. Тулава чэрвепадобнае. Шкілет храстковы, сківіцы адсутнічаюць. Рот у выглядзе круглай прысмоктвальнай адтуліны (адсюль назва). У скуры (лускі няма) многа слізевыдзяляльных залоз.
Паўпаразіты і паразіты водных жывёл. Кормяцца доннымі беспазваночнымі, нападаюць на аслабелых рыб, малюскаў і інш.
Аб'екты промыслу.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads