Крумкач (фільм, 1994)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Крумкач» (англ.: The Crow) — амерыканскі гатычны супергеройскі фільм 1994 года, зняты Алексам Проясам паводле сцэнарыя Дэвіда Дж. Шоў і Джона Шырлі. У ім адыграў апошнюю ролю ў кіно Брэндан Лі. Фільм заснаваны на аднайменным коміксе Джэймса О’Бара.
Падчас здымак выканаўца галоўнай ролі Лі быў смяротна паранены. Паколькі ён скончыў большасць сваіх сцэн перад смерцю, фільм быў завершаны за кошт перапісвання сцэнарыя, выкарыстанні дублёра і лічбавых эфектаў. «Крумкач» прысвечаны Брэндану Лі і яго нявесце Элізе Хатан.
Пасля смерці Лі Paramount Pictures адмовілася ад распаўсюджвання фільма, і правы перайшлі да Miramax, якая курыравала завяршэнне «Крумкача». Фільм атрымаў станоўчыя водгукі, а крытыкі Rotten Tomatoes высока ацанілі яго тон, візуальныя эфекты, аператарскую працу Дарыюша Вольскага, пастановачны дызайн і акцёрскую гульню Брэндана Лі. «Крумкач» таксама сабраў 94 мільёны долараў пры бюджэце ў 23 мільёны долараў і стаў культавым. Поспех фільма прывёў да стварэння медыяфраншызы, якая ўключае тры сіквелы, тэлесерыял і перазапуск. Сіквелы, у якіх у асноўным фігуравалі розныя персанажы і ніводны з першапачатковых акцёраў, не змаглі параўнацца з поспехам першага фільма.
Remove ads
Зноскі
- http://www.imdb.com/title/tt0109506/ Праверана 8 красавіка 2016.
- http://www.ofdb.de/film/313,The-Crow---Die-Kr%C3%A4he Праверана 8 красавіка 2016.
- http://www.imdb.com/title/tt0109506/fullcredits Праверана 8 красавіка 2016.
- Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
- Box Office Mojo — 1999.
- Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 14 красавіка 2017.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads