Крывавая помста
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Крывавая помста (таксама вендэта, ад італ.: vendetta[1] — помста) — звычай, характэрны для рода-племяннога ладу, згодна з якім асоба, якая ўчыніла забойства, альбо хтосьці з членаў яе сям'і (роду, племя, клана, групоўкі) абавязкова падлягае смерці ў парадку адплаты. Крывавую помсту ажыццяўляе, адпаведна, хто-небудзь з членаў сям'і, роду, племені, клана, групоўкі, да якой належаў забіты. У шэрагу выпадкаў, крывавая помста замянялася выкупам ці пераходам на пацярпелы бок чалавека, які здзейсніў забойства, для замяшчэння забітага. Тут чалавек разумеецца часткай радавога («крэўнага») аб'яднання, а паняцце асабістага гонару аб'ядноўваецца з разуменнем гонару за ўсё радавое аб'яднанне.
Remove ads
Зноскі
- Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999. — Т. 1 : А—Л. — 1999. — С. . — 736 с. — ISBN 985-11-0152-4., С.281
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads