Крыжаўзвіжанская царква (Касцюковічы)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Крыжаўзвіжанская царква — мураваны праваслаўны храм у горадзе Касцюковічах Магілёўскай вобласці.
Remove ads
Гісторыя

У 1830 годзе ў Касцюковічах на месцы старой драўлянай царквы пачалі будаваць новы цагляны храм. Яго ўзвядзенне было завершана ў 1835 годзе. Гэта царква дзейнічала больш за 90 гадоў і ў 1929 годзе ў час антырэлігійнай палітыкі савецкай улады царква была закрыта, а святар быў рэпрэсіраваны і высланы ў Сібір. Праз чатыры гады, у 1933 годзе, храм быў узарваны.
Толькі ў самым канцы XX стагоддзя, у 1999 годзе, на гэтым месцы з’явілася новая каменная Крыжаўзвіжанская царква. Яна з’яўляецца адной з галоўных славутасцей Касцюковічаў[1].
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads