Крынкаўскі сельсавет (Лёзненскі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Лёзненскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Кры́нкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Крынкі.

Хуткія факты Крынкаўскі сельсавет, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Высачанскага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — станцыя Крынкі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Высачанскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года сельсавет у складзе Лёзненскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Круг. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Высачанскага сельсавета, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Крынкі[1]. 1 красавіка 1960 года ў склад сельсавета з Дабрамысленскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Бор, Мар’янова і Рэчкі)[2], 17 ліпеня 1964 года са Стасеўскага сельсавета — 8 населеных пунктаў (Вялікая Выдрэя, Клімчонкі, Малая Выдрэя, Мерзлякова, Пагосцішча, Хамяны і Чыкаўшчына і чыгуначная станцыя Выдрэя)[3]. 9 ліпеня 1965 года ў склад сельсавета з Бабінавіцкага сельсавета перададзены 9 населеных пунктаў (Асіпова, Вялікія Калінавічы, Кучыншчына, Малыя Калінавічы, Ордзеж, Рудакі, Салаўёва, Сасновая Наспа і Шніткі)[4]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Крынкаўскага сельсавета 46 населеных пунктаў[5]. 21 сакавіка 2008 года скасавана вёска Старына[6].

Remove ads

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2117 чалавек[7], з іх 87,9 % — беларусы, 10,7 % — рускія, 0,7 % — украінцы[8]; паводле перапісу 2019 года — 1890 чалавек[9].

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads