Крыстаф Крамер

нямецкі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Крыстаф Крамер
Remove ads

Крыстаф Крамер (ням.: Christoph Kramer; нар. 19 лютага 1991, Золінген, Германія) — нямецкі футбаліст, паўабаронца клуба «Барусія» (Мёнхенгладбах) і былы ігрок нацыянальнай зборнай Германіі.

Хуткія факты Крыстаф Крамер, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Крыстаф Крамер пачаў сваю кар’еру ў сістэме «Баера», куды патрапіў у дзевяцігадовым узросце[3]. У 2010 годзе ён быў пераведзены ў другую каманду «Баера»[3]. Адразу праз сезон Крыстафа вярнулі ў першую каманду і адразу ж адправілі ў арэнду ў клуб «Бохум». У складзе клуба другой бундэслігі Крыстаф за два сезоны правёў шэсцьдзесят адзін матч і забіў чатыры галы. Пасля вяртання з «Бохума» ён быў ізноў адпраўлены ў арэнду, гэты разам у мёнхенгладбахскую «Барусію»[4]. Яго дэбют у Бундэслізе адбыўся 9 жніўня 2013 года ў матчы супраць мюнхенскай «Баварыі»[5]. А свой першы гол у вышэйшай лізе Крыстаф забіў у сустрэчы з «Гановерам» 17 жніўня[6]. Правёў фантастычны сезон і заслужыў запрашэнне ў нацыянальную зборную Германіі.

22 снежня 2014 года «Баер» абвясціў аб тым, што па заканчэнні тэрміну арэнды ўлетку 2015 года Крамер вернецца ў Леверкузен. У выніку, сезон 2015/16 Крыстаф пачаў у складзе «аспірынавых». 8 чэрвеня 2016 года вярнуўся ў «Барусію»[7].

Remove ads

Міжнародная кар’ера

Яго дэбют за нацыянальную зборную Германіі адбыўся 13 мая 2014 года ў матчы супраць Польшчы[8]. Ігрок патрапіў у склад зборнай на чэмпіянат свету 2014[9][10].

Дасягненні

Германія:

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads