Крыста Вольф
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Крыста Вольф (ням.: Christa Wolf; дзявочае прозвішча Іленфельд (ням. Ihlenfeld); 18 сакавіка 1929, Ландсберг-на-Варце — 1 снежня 2011, Берлін) — нямецкая пісьменніца.
Remove ads
Біяграфія
Крыста Вольф нарадзілася ў сям’і камерсанта Ота Іленфельда ў Ландсберг-на-Варце, дзе да пачатку Другой сусветнай вайны хадзіла ў школу. Пасля перасялення сям’я Іленфельдаў у 1945 годзе апынулася ў Мекленбургу. Крыста працавала машыністкай у бургамістра вёскі Гамелін паблізу Шверына. У 1949 годзе яна скончыла школу ў Бад-Франкенхаўзен і ў тым жа годзе ўступіла ў САПГ. Крыста Вольф была членам САПГ да чэрвеня 1989 года. З 1949 па 1953 гады Крыста Вольф вывучала германістыку ў Іене і Лейпцыгу. У 1951 годзе яна выйшла замуж за пісьменніка Герхарда Вольфа. Годам пазней нарадзілася іх першая дачка Анэт.
Хрыста Вольф працавала навуковым супрацоўнікам Нямецкага саюза пісьменнікаў і рэдактарам у розных выдавецтвах і часопісах. З 1955 па 1977 гады яна была членам праўлення Саюза пісьменнікаў ГДР. Праз чатыры гады пасля нараджэння першага дзіцяці на свет з’явілася дачка Катрын. З 1974 Крыста Вольф была членам Акадэміі мастацтваў ГДР. Яшчэ ў 1972 годзе яна пабывала ў Парыжы і ў 1984 годзе была выбрана членам Еўрапейскай акадэміі навук і мастацтваў у Парыжы. Праз два гады яна ўступіла ў Вольную акадэмію мастацтваў Гамбурга. У 1976 годзе, падпісаўшы «адкрыты ліст супраць пазбаўлення грамадзянства Вольфа Бірмана», яна была выключана з Саюза пісьменнікаў ГДР. Крыста Вольф шмат падарожнічала, у тым ліку па Швецыі, Фінляндыі, Францыі і ЗША, дзе атрымала ступень ганаровага доктара Універсітэта штата Агая. Яна лічыцца адной з самых вядомых сучасных пісьменніц Германіі. Творы Крысты Вольф перакладзены на многія мовы свету.
У пачатку 1990-х гадоў стала вядома аб супрацоўніцтве Крысты Вольф у 1959—1962 гадах з Міністэрствам дзяржаўнай бяспекі ГДР у якасці пазаштатнага супрацоўніка. У гэты час яна зрабіла тры справаздачы пра свае сустрэчы, у якіх аднак давалася выключна станоўчая ацэнка ўказаных асоб.
Remove ads
Зноскі
- Вольф Криста // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- Christa Wolf // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Deutsche Nationalbibliothek Record #118634666 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- Deutsche Nationalbibliothek Record #118634666 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- Blain V., Grundy I., Clements P. The Feminist Companion to Literature in English: Women Writers from the Middle Ages to the Present — 1990. — P. 1178.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads