Крыста Дэгучы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Крыста Дэгучы (англ.: Christa Deguchi; нар. 29 кастрычніка 1995 г. Нагана, Японія) — канадская дзюдаістка, алімпійская чэмпіёнка 2024 года, двухразовая чэмпіёнка свету 2019 і 2023 гадоў у вагавой катэгорыі да 57 кг.
Remove ads
Біяграфія
У 2017 годзе Дэгучы пачала прадстаўляць Канаду на афіцыйных турнірах па дзюдо. Хаця яна нарадзілася ў Японіі, але бацька Дэгучы з Канады, і гэта дазволіла ёй пачаць выступленні за гэтую паўночную краіну. У 2012 годзе да Дэгучы ўжо звярталіся з просьбай прадстаўляць Канаду, але ў той момант яна адмовілася. Разумеючы, што яе лепшым выбарам, каб выступіць на Алімпіядзе будзе Канада, у рэшце рэшт яна пагадзілася.
Пераможца Панамерыканскага чэмпіянату па дзюдо ў 2018 годзе ў Коста-Рыцы.
На чэмпіянаце свету 2018 года ў Баку, яна заваявала першы для сябе медаль на буйных сусветных спаборніцтвах — бронзу ў вагавой катэгорыі да 57 кг. Яна прынесла першы медаль для Канады ў жаночым дзюдо.
На перадалімпійскім чэмпіянаце свету 2019 года, які праходзіў у Токіа заваявала залаты медаль, перайграўшы ў фінале японскую спартсменку Цукасу Ёсіду.
У маі 2023 года, у сталіцы Катары, на чэмпіянаце свету, канадская дзюдаістка ў вагавой катэгорыі да 57 кг стала чэмпіёнкай, у фінале перамогшы японскую спартсменку Харуку Фунакуба.
Увесну 2024 года на перадалімпійскім чэмпіянаце свету, які адбыўся ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах, Крыста заваявала сярэбраны медаль, у фінале яна саступіла спартсменцы з Паўднёвай Карэі Ха Мі-мі.
На летніх Алімпійскіх гульнях 2024 года ў Парыжы Крыста заваявала залаты медаль, адолеўшы ў фінале карэйскую спартсменку Ха Мі-мі.
Remove ads
Зноскі
- JudoInside.com — 2002. Праверана 28 красавіка 2022.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads