Крысціна Шыянок
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Крысціна Шыянок (нар. 7 чэрвеня 1986, Мінск) — беларуская грамадская і палітычная дзяячка, прадстаўніца беларускай дыяспары ў Чэхіі.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася 7 чэрвеня 1986[3] года ў Мінску, вырасла ў Маладзечне. Скончыла Ліцэй БДУ і філалагічны факультэт БДУ[4].
У 2009 г. пераехала ў Чэхію, дзе скончыла магістратуры па міжкультурнай камунікацыі і выкладанні чэшскай мовы як замежнай[4]. Працавала выкладчыцай і судовай перакладчыцай[4].
Грамадская дзейнасць
Сузанавальніца нефармальнага аб’яднання Vieršnica / BLRČR і суполкі Toloka. Лектарка Школы грамадзянскай ініцыятывы Hnutí Duha[3].
У 2020 годзе стала сурэалізатаркай медыцынска-гуманітарнай праграмы MEDEVAC чэшскага ўрада для пацярпелых беларусаў. З чэрвеня 2021 г. па верасень 2022 г. прадстаўляла беларускую меншасць у Камітэце па пытаннях нацыянальных меншасцей пры муніцыпалітэце г. Прагі[5].
Удзельнічала ў праекце па прыцягненні ўдзельнікаў сілавых органаў рэжыму Лукашэнкі да крымінальнай адказнасці ў Чэхіі[6].
З лістапада 2022 г. прадстаўніца Офіса Святланы Ціханоўскай ў Чэшскай Рэспубліцы[5].
Remove ads
Узнагароды
25 сакавіка 2025 г. узнагароджаная медалём ордэна Пагоні Рады БНР[7].
Бібліяграфія
- Bejček, Jan Matěj et al. Česko-ruský slovník pro interkulturní práci = Češsko-russkij slovar‘ terminov mežkul‘turnoj kommunikacii. [Autorský kolektiv: Jan Matěj Bejček, Kryscina Šyjanok et al.].Praha: InBáze, z.s., 2022
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads