Крысціяна Паўль
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Крысціяна Паўль (ням.: Christiane Paul; нар. 8 сакавіка 1974, Усходні Берлін, ГДР) — нямецкая актрыса, фотамадэль і ўрач.
Дэбютавала ў кіно ў 1992 годзе, сыграўшы ролю Сашы Буш у фільме «Нямецкая ліхаманка». Сонца Ацтэкаў". Агулам яна сыграла больш чым у 80 фільмаў і тэлесерыялаў, лаўрэат шэрагу прэмій і кінафестываляў.
За ролю маці-адзіночкі суддзі Элке Зіберг у тэрарыстычным трылеры «Поўны кантроль» Крысціяна Паўль атрымала акцёрскую прэмію на кінафестывалі ў Бадэн-Бадэне, а ў 2016 годзе за тую ж ролю была ўдастоена «Міжнароднай прэміі Эмі» як лепшая актрыса, абышоўшы на галасаванні даму Джудзі Дэнч. У кастрычніку 2017 года доктар Крысціяна Паўль была ўзнагароджана «Ордэнам за заслугі перад Федэратыўнай Рэспублікай Германія».
У другой палове 2010-х Крысціяна пачала здымацца ў замежных праектах — напрыклад, у французскіх тэлесерыялах «Барвовыя рэкі» і «Парламент», а ў 2017 годзе Крысціяна здымалася ў амерыканскім шпіёнска-фантастычным тэлесерыяле «Па той бок», выканаўшы ролю галоўнага антаганіста 2 сезоны — кіраўніка школы «Індыга» Міры.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads