Крысціян Генрых Фрыдрых Петэрс

From Wikipedia, the free encyclopedia

Крысціян Генрых Фрыдрых Петэрс
Remove ads

Крысціян Генрых Фрыдрых Петэрс (ням.: Christian Heinrich Friedrich Peters; 19 верасня 1813, Шлезвіг-Гольштэйн, Данія (цяпер Германія) — 18 ліпеня 1890, Клінтан, ЗША) — германа-амерыканскі астраном, быў адным з першых даследчыкаў астэроідаў, адкрыў 48 з і іх, а таксама туманасцяў і галактык. Кіраваў і працаваў у абсерваторыі Літчфілд.

Хуткія факты Крысціян Генрых Фрыдрых Петэрс, Род дзейнасці ...

Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1876).

Remove ads

Біяграфія

Петэрс вучыўся ў Берлінскім універсітэце, дзе лекцыі па матэматыцы і астраноміі чытаў Іаган Энке. У 23 гады ён атрымаў ступень доктара філасофіі. Адукацыю працягнуў у матэматыка Карла Гауса, які ў галіне астраноміі быў вядомы дзякуючы таму, што па ўласнай методыцы разлічыў траекторыю першага адкрытага астэроіда — Цэрэры.

Пасля вучобы ён адпраўляецца ў Італію, каб правесці шэраг даследаванняў і паступіць на пасаду асістэнта ў новай абсерваторыі на Сіцыліі. Аднак неспакойнае палітычнае становішча ў краіне ўцягвае Петэрса ў паўстанцкую барацьбу за незалежнасць Італіі. Але ў маі 1849 года каралеўскія войскі акупуюць востраў, і Петэрс вымушаны бегчы ў Францыю. Праз некаторы час ён накіроўваецца ў Канстанцінопаль. Але і тут яму не атрымоўваецца працягнуць навуковую кар’еру, бо неўзабаве пачалася Крымская вайна.

У 1854 годзе пры дапамозе амерыканскага пасла Петэрсу атрымоўваецца перабрацца ў ЗША, дзе ён адразу заняўся даследчыцкай дзейнасць. Праз пяць гадоў ён займае пасаду прафесара астраноміі Гамільтанскага каледжа ў горадзе Клінтан, кіруе працамі і сам назірае ў абсерваторыі Літчфілд. У той час у абсерваторыі знаходзіўся адзін з найбуйнейшых тэлескопаў у краіне дыяметрам 13 1/2 цалі. З яго дапамогай ён здзейсніў большасць сваіх адкрыццяў, якія прынеслі яму вядомасць.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads