Крыштаф Дамінік Пузына
(пам. 1731) кашталян і ваявода мсціслаўскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Крыштаф Дамінік Пузына (? — 2 лістапада 1731) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Remove ads
Біяграфія
Вучыўся ў Віленскай акадэміі. Падстолі ўпіцкі ў 1695 і староста ў 1696—1720, мсціслаўскі кашталян з 1722 і ваявода з 1730.
Пасол на соймы 1696, 1697, 1712-1713, 1718, маршалак Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага у 1727.
Падчас Паўночнай вайны 1700—1721 камандаваў харугвамі літоўскага войска, падтрымліваў Аўгуста II.
Сям'я
Сын менскага кашталяна Андрэя Пузыны і Еўфрасінні Хжанстоўскай, брат вялікага літоўскага пісара Міхала Пузыны. Ажаніўся з Эстэрай Эберт, меў сыноў Людвіка (староста міхалішскі), Ежага Міхала і Антонія (абодва былі старостамі ўпіцкімі).
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads