Крыштоф Белазор (сын Уладзіслава)

(пам. 1741) канонік віленскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Крыштоф Белазор (? — 1741) — рэлігійны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Хуткія факты Крыштоф Белазор, канонік віленскі[d] ...

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкага роду Белазораў герба «Вянява». Нарадзіўся ў сям’і Уладзіслава.

Канонік віленскі, канцлер віленскай і смаленскай капітул. Адзін з лідараў антысапегаўскага саюза шляхты ў феадальную вайну 1697—1702 гадоў. Патрабаваў ад караля Аўгуста II саксонскіх войск для разгрому Сапегаў. Ініцыятар расправы над М. Сапегам пасля Алькеніцкай бітвы 1700 года. У 1702 годзе пасол шляхты ВКЛ да цара Пятра I, патрабаваў ад яго войск і грошай, каб змагацца з Сапегамі і шведамі. У 1703 годзе ў складзе пасольства шляхты ВКЛ да Пятра I, якое заключыла саюз, аддаючы ВКЛ пад пратэкцыю Масквы. У 1708—1710 гадах зняволены Сапегамі.

Remove ads

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Record #1077077017 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 29 мая 2025.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q27302'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q36578'></a>

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads