Кубак Судырмана

турнір па бадмінтоне From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Кубак «Судырмана» — сусветнае першынство па бадмінтоне сярод змешаных каманд, якое праводзіцца кожныя 2 гады. Кожны раунд складаецца з 5 матчаў: жаночай і мужчынскай «адзіночкі», жаночай і мужчынскай пары і змешанай пары. Названы ў гонар інданезійскага бадмінтаніста і заснавальніка Асацыяцыі бадмінтона Інданезіі Дзіка Судырмана.

Хуткія факты Кубак «Судырмана», Від спорту ...
Remove ads

Фармат

Каманды дзеляцца на 7 груп у залежнасці ад іх сілы. Толькі каманды з першай групы маюць шанец пазмагацца за трафей, у той час як каманды з астатніх груп змагаюцца за выхад у наступную групу. Каманда, якая заняла апошняе месца ў сваёй групе, пераходзіць у групу ніжэй.

Трафей

Вышыня кубка «Судырмана» складае 80 см. Ён зроблены з дрэва, пакрытага срэбрам і золатам 22 караты (92%). Кубак мае форму валана і ўвянчаны мадэллю храма Барабудур. Рукаяць у форме тычынкі сімвалізуе семя бадмінтона.

Кошт кубка складае 15 000 долараў ЗША.

Больш інфармацыі Год, Месца ...
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads