Куйбышаўскі раён (Калужская вобласць)

муніцыпальны раён у Калужскай вобласці Расіі From Wikipedia, the free encyclopedia

Куйбышаўскі раён (Калужская вобласць)
Remove ads

Куйбышаўскі раён (руск.: Куйбышевский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым захадзе Калужскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — пасёлак гарадскога тыпу Бетліца.

Хуткія факты Куйбышаўскі раён, Краіна ...
Remove ads

Геаграфія

Куйбышаўскі раён мяжуе з Людзінаўскім, Кіраўскім і Спас-Дземенскім раёнамі, а таксама з Бранскай і Смаленскай абласцямі. Плошча раёна складае 1243 км².

Гісторыя

Мокраўскі раён быў утвораны ў 1929 годзе ў адпаведнасці з пастановай УЦВК і СНК РСФСР на тэрытарыяльнай аснове Мокраўскай воласці Бежыцкага павета (цэнтр — сяло Мокрае) і першапачаткова ўваходзіў у склад Раслаўльскай акругі Заходняй вобласці.

Пастановай УЦВК «Аб скарачэнні сеткі раёнаў Заходняй вобласці» 1 студзеня 1932 годзе Мокраўскі раён быў скасаваны, а яго тэрыторыя падзелена паміж суседнімі раёнамі — Якімавіцкім, Кіраўскэ і Спас-Дземенскім.

16 мая 1939 года раён з цэнтрам у сяле Мокрае быў адноўлены, але ўжо пад новай назвай — Куйбышаўскі. Дагэтуль Заходняя вобласць ужо была падзелена на Смаленскую і Арлоўскую вобласці; такім чынам, Куйбышаўскі раён цяпер уваходзіў у Смаленскую вобласць.

5 ліпеня 1944 года Куйбышаўскі раён увайшоў у склад новастворанай Калужскай вобласці. 13 сакавіка 1945 года райцэнтр быў перанесены ў пасёлак Бетліца.

У 19621965 гадах раён быў часова скасаваны, яго тэрыторыя ўваходзіла ў склад Кіраўскага раёна.

Remove ads

Зноскі

  1. АКТМУ. 179/2016. Цэнтральная ФА Праверана 26 кастрычніка 2016.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q26878024'></a>

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads