Кунігунда Люксембургская
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кунігунда (каля 980, Люксембург — 3 сакавіка 1033 ці 1039) — хрысціянская святая, жонка імператара Генрыха II, таксама кананізаванага, і дачка графа Зігфрыда Люксембургскага.

Remove ads
Біяграфія
Выйшла замуж за герцага Баварскага Генрыха IV, які ў 1002 годзе стаў каралём Германіі, у 1014 годзе — імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі. Іх шлюб быў бяздзетным. У дзень вяселля, бяручы прыклад з Найсвяцейшай Дзевы Марыі і Святога Іосіфа, Кунігунда дала зарок вечнай цноты. Існуе таксама і іншае меркаванне: шлюб Кунігунды і Генрыха быў заснаваны на ўзаемным каханні, а ў яго бяздзетнасці вінаватыя хранічныя хваробы пары. Чуткі ж пра цнатлівае жыццё гэтай пары, магчыма, звязаны з іх кананізацыяй і з'явіліся пазней[2].
Вельмі хутка дамаглася сур'ёзнага ўплыву ў дзяржаўных справах. Муж афіцыйна зацвердзіў яе «consors regnii» — раўнапраўным суправіцелем. Кунігунда ўдзельнічаў у пасяджэннях імперскага савета і ў 1007 годзе брала ўдзел у працы сінода ў Франкфурце. У 1012 годзе камандавала арміяй, якая разграміла ў бітве палякаў.
У 1018 годзе па рашэнні мужа, якога дамагалася дзевяць гадоў, вярнула герцагства Баварыю свайму брату Генрыху, пазбаўленаму гэтага ўладання за мяцеж супраць Генрыха II[3]. У 1021 годзе старшынствавала на пасяджэнні Каралеўскага суда ў Рэгенсбургу. Удзельнічала ў размеркаванні ленаў, ахвяраваннях і іншых пытаннях дзяржаўнага кіравання.
Падчас таго, як яе муж Генрых быў заняты вядзеннем шматлікіх войнаў, яна кіравала дзяржавай (у 1012 і 1016), склікала на пасяджэнні савет, займалася заклікам у армію.
Пасля смерці мужа ў ліпені 1024 года завалодала каралеўскімі знакамі адрознення і да верасня 1024 года рэгентнічала ў Германіі разам са сваімі братамі — біскупам Дытрыхам з Меца і герцагам Генрыхам Баварскім. Карысталася таксама ў пытаннях кіравання парадамі Арыба, архібіскупа Майнца. Пазней без якіх-небудзь ускладненняў перадала ўладу новаабранаму каралю Германіі Конраду II.

У 1025 годзе сышла ў кляштар бенедыктынак Каўфунген, заснаваны ёю раней. Пасля паслушніцтва, у гадавіну смерці мужа, 13 ліпеня 1025 года была пастрыжана архібіскупам Арыба ў манашкі[4]. Памерла 3 сакавіка 1033 года або ў 1039 годзе[5]. Была пахавана ў Бамбергскім саборы каля мужа. Інакенцій III прылічыў яе да ліку святых 29 сакавіка 1200 года.
У гонар Кунігунды названы астэроід (936) Кунігунда, адкрыты ў 1920 годзе.
Remove ads
Легенда
Паводле падання, абвінавачаная ў шлюбнай здрадзе, яна была павінна ўстаць босымі нагамі на распалены лямеш і засталася цэлай. Гэты сюжэт часта сустракаецца ў нямецкім і раннефларэнтыйскім жывапісе.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads