Курыльскае цячэнне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Курыльскае цячэнне, або Аясіа - халоднае паверхневае цячэнне на паўночным захадзе Ціхага акіяна, якое рухаецца з поўначы на поўдзень уздоўж усходніх берагоў Курыльскіх астравоў і вострава Хакайда.


Тэмпература вады зімой 0-5°С, летам 8-16°С. Скорасць 0,5-0,9 км/гадз. Каля 40° паўночнай шыраты пры сустрэчы з цячэннем Курасіа адбываецца інтэнсіўнае перамешванне паверхневых вод і іх заглыбленне, што дае пачатак Паўночна-Ціхаакіянскаму цячэнню.
Remove ads
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — 560 с.:іл.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads