Кусіэль Саламонавіч Шыфрын
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Шыфрын Кусіэль Саламонавіч (Шлёмавіч) (26 ліпеня 1918, Мсціслаў — 2 чэрвеня 2011, ЗША) — геафізік. Стваральнік навуковай школы па оптыцы атмасферы і акіяна. Член Міжнароднага геафізічнага саюза, Амерыканскага аптычнага таварыства. Доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар.
Remove ads
Біяграфія
У 1940 скончыў скончыў фізічны факультэт Ленінградскага ўніверсітэта. У 1946—1969 гадах у Галоўнай геафізічнай абсерваторыі імя А. І. Ваейкава, загадчык лабараторыі радыяцыйных працэсаў у атмасферы. З 1969 года загадчык лабараторыі оптыкі акіяна ў Ленінградскім аддзялення Інстытута акіяналогіі Акадэміі навук СССР. З 1992 года — у ЗША, у Арэгонскім універсітэце.
Навуковая дзейнасць
Першыя навуковыя працы ў вобласці электроннай тэорыі цвёрдых цел: правёў асноватворнае даследаванне электрычных уласцівасцей добраправодзячых паўправаднікоў. З 1946 года пачаў займацца праблемамі оптыкі. Распрацаваў методыку вывучэння атмасферы і акіяна прыборамі, усталяванымі на штучных спадарожніках Зямлі. Кіраўнік навуковай школы оптыкі атмасферы і акіяна.
Аўтар каля 350 навуковых прац і некалькіх манаграфій, у тым ліку «Рассейванне святла ў мутным асяроддзі» (М.-Л., 1951), «Фізічная оптыка акіянскай вады» (Л., 1983). Прымаў удзел у стварэнні «Табліц па светларассейванню» (1968-77) і 8 калектыўных манаграфій па фізіцы атмасферы і акіяна.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads