Кшыштаф Краўзэ
польскі кінарэжысёр і сцэнарыст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кшыштаф Краўзэ (польск.: Krzysztof Krauze; 22 красавіка 1953, Варшава — 24 снежня 2014, Варшава) — польскі кінарэжысёр, сцэнарыст, аператар, акцёр. Двухразовы лаўрэат «Залатых львоў» на нацыянальным Фестывалі польскага мастацкага кіно ў Гдыні за фільмы «Доўг » (1999) і «Плошча Збавіцеля » (2006).
Remove ads
Біяграфія
Кшыштаф Краўзэ нарадзіўся ў 1953 годзе. Яго маці — актрыса Крысціна Каркоўска. Скончыў аператарскі факультэт кінашколы ў Лодзі ў 1976 годзе. У 1978—1983 гадах супрацоўнічаў са студыяй кароткаметражных фільмаў «Se-ma-for », пазней — з кінастудыяй імя Караля Іржыкоўскага . У пачатку 1980-х гадоў выехаў з краіны — спачатку ў Аўстрыю, пазней у Францыю, але досыць хутка вярнуўся на радзіму. У 1988 годзе зняў свой першы поўнаметражны фільм «Нью-Ёрк, чатыры раніцы», вытрыманы ў жанры чэшскай камедыі. Крытыкі палічылі фільм правальным, але журы кінафестывалю ў Гдыні прысудзіла Краўзэ прыз за найлепшы дэбют[4].
![]() |
Шмат хто глядзеў «Нью-Ёрк, чатыры раніцы», я атрымаў за яго ўзнагароду ў Гдыні. Але для мяне фільм быў катастрофай. Людзі, чыім меркаваннем я даражу, засталіся вельмі стрыманымі. <…> я веру, што ўсё ў жыцці адбываецца не выпадкова. Я пачаў разумець, што фільм атрымаўся такім, якім я гэтага хацеў. У ім быў дотык ісціны — а гэта адзіны шлях[5]. | ![]() |
Магчымасці выпусціць наступную поўнаметражную карціну Краўзэ чакаў восем гадоў, здымаючы ў гэты час рэкламныя і дакументальныя фільмы. Поўнаметражная стужка «Вулічныя гульні» (1996) прынесла адразу некалькі нацыянальных кінаўзнагарод. У 1997 годзе па версіі польскага часопіса «Życie» Кшыштаф Краўзэ быў прызнаны «Чалавекам года». Верагодна, найбольшага творчага поспеху Краўзэ дамогся ў 1999 годзе, выпусціўшы трылер «Доўг».
У 2001 годзе Кшыштаф Краўзэ стаў сябрам Еўрапейскай кінаакадэміі, у 2007 годзе — сябрам Савета Асацыяцыі польскіх кінематаграфістаў. У 2008 годзе абраны старшынёй Польскага інстытута кінематаграфіі[5].
Remove ads
Выбраная фільмаграфія
- 1999 — «Доўг »
- 2006 — «Плошча Збавіцеля »
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads