Кэмпбел (востраў)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Кэмпбел (востраў)map
Remove ads

Кэмпбел (англ.: Campbell), таксама Іхупуку (маары: Ihupuku) — востраў на паўднёвым захадзе Ціхага акіяна, самы вялікі ў групе астравоў з той жа назвай. Уваходзіць у склад Новай Зеландыі. Агульная плошча — 112,68 км². Сталага насельніцтва няма.

Thumb
Карта
Хуткія факты Кэмпбел, Характарыстыкі ...

Адкрыты ў 1810 г. аўстралійскімі паляўнічымі на ластаногіх. З 1954 г. мае запаведны статус. У 1998 г. разам з іншымі новазеландскімі субантарктычнымі тэрыторыямі трапіў у спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Мае вулканічнае паходжанне. Рэльеф гарысты. Найвышэйшы пункт, гара Хоні (564 м), знаходзіцца на паўднёва-заходняй ускраіне. Шмат рэк і ручаёў.

Клімат субантарктычны вільготны. Сярэдняя тэмпература студзеня 7,1 — 12,1° C, ліпеня 3 — 6,9° C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў 1329 мм.

Багатая флора, сярод якой асабліва вылучаюцца зараснікі гіганцкай травы. Фаўна прадстаўлена пераважна марскімі птушкамі і ластаногімі.

Remove ads

Спасылкі

Хуткія факты
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads